Адгуло дзяцiнства лета...
Адгуло дзяцінства лета
Ды сарвалася у высь.
Не дурманяць ліпы цветам,
Як у Будзішчы калісь.
Сёння толькі і дурманіць
Успамін пра водар ліп,
Светлым жалем сэрца раніць
Басаногі мой верлібр.
Абыякавасць да свету,
Да банальнасці падзей
Падарыла гэта лета
Без ілюзій і надзей.
Не дурманіць водар ліпы,
Тлее лета, як жыццё.
Толькі рыпы, толькі хрыпы,
Толькі жытняе асцё...
16. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071604182