Сцiплы Мiхась

Хай кажуць ад сумленнае ад працы
Не збудаваць каменныя палацы,
Ды толькі кожны верыць прагне ў цуд.
I на плячах хрыстовых узнесціся так хоча
У палацы райскія да ўласнае жыццёвай ночы,
Што забывае сорам і сумление,
Пакуль не трапіць у суд!
Дзюбе і квочка па зярнятку зерне.

У адным спадарстве працаваў Міхась,
Такі работнік - некуды прыкласць!
Але ж умеў лічыць ён добра грошы,
Ды вострыя з дзяцінства меў ужо вочы:
Як што пабачыць кепска дзе ляжыць,
Так цягне ў кішэнь - не можа жыць.
І вось аднойчы ён знарок заўважыў,
Што зерне са свірана хвосцік кажа
У непрыкметную для ўсіх вачэй дзіру.
Так разважаў Міхась: «Я трошачкі вазьму,
Дык, мабыць, дрэннага нічога не зраблю!»
Цішка, схаваўшы ў кішэні два зярняткі,
Пайшоў дадому, частаваць кураткаў.
Ды бачыць, што малыя пачастункі.
«Тут трэба болей браць у разы,
Шырэй кішэні спраўлю клункі!»
Панёс спачатку зерня два кулі,
А потым два вазы.
Так непрыкметна, дзень за днём,
Сам стаў Міхась «гаспадаром».
У двары курэй, свіней, індзюшак,
З-за шчокаў не пабачыш тушак,
І гаспадарчых і жывёл -
Так добра ён спадарку вёў.
Ды не жыцце, здаецца, Боскі дар!
Паважліва казалі ў вёсцы:
«Міхась - сапраўдны гаспадар!
Які адданы працаўнік,
Такім вісець на ганаровай дошцы!
Вось Эканомікі найлепшы рухавік!»
У яго і жонка, быццам важна панна,
Заўжды ў шоўк і золата прыбрана,
Дзяцей жа спрытна справіў у замежжа,
Каб ад такіх як ён «рухаўнікоў»
Іх лёс ніколі не залежыў.
Ды збудаваў трохпавярховы дом!

Пакуль уласнасць разрасталась шпарка,
Дзяржавы несла страты гаспадарка.
Не выпадкова, быццам снег улетку,
З району надышла на іх праверка.
Ды на бяду Міхась наш «працавіты»
Рашыў сябе прыдбаць йшчэ «трошкі» жыта,
Ён напярэданні, шчакаўшы цёмны час,
Вялізны падагнаў да свірана "КАМАЗ".
Так шчыра зерне ён у кузаў закідаў.
Што ў спіне раптоўна нешта зашчыміла,
Як укапанага на месцы супыніла,
Пакуль на досвітку Міхася следчы не спаткаў…

Суд. Прад суддзёй, зрабіўшы вочы як валошкі,
Казаў Міхась за кратамі: «Я ж трошкі!»
Скуль мала б не было - а трапіўшы, прызнаўся!
У вёсцы ж спачувалі: «Надарваўся»...


Рецензии