Ты плыу па Прыпяцi з даяркамi...

***
                    Я плыў па Прыпяці з даяркамі.
                                          Міхась Башлакоў

Ты плыў па Прыпяці з даяркамі.
Ты ўжо Паэт, а хто яны?
І бакеншчык запальваў яркія
Вячэрнія свае агні.

"Мадонны" тыя ўсё расказвалі,
Як ім жывецца у глушы,
І мазалі свае паказвалі:
Пра іх - прасілі - напішы!

Ўпаўвуха слухаў ты і думаў:
"Што ж, мая песня, ты маўчыш?"
Нічога не зрабіў, каб суму
Было ў іх меней, а крычыш!

І маладзіцы заспявалі,
Бо на цябе ім напляваць.
І гойдалі паром той хвалі,
Якія будзеш апяваць...

Усё астатняе жыццё.

15. 07. 2025 г.


Рецензии