Добры шлях
І нервуецца рэчка ўзлаванымі хвалямі,
Пэўна час наступае - ціха блізіцца восень,
І на дрэвах галінкі, нібыта апалены.
На сустрэчу напрошваецца цёплы вятрыска:
Ён адзін успамінае ласкавае сонца,
І нібы закаханы, калыхае ў калысцы
Васільковыя рэчкі палёў – усе ж бясконца -
Быць не можа надоўга – так наступіць адліга,
Зацяжарыць бурштынам аксамітнае неба,
І па рэчцы не хвалі, а таўсценныя крыгі
Паплывуць – існасць у вечнасці кане бы небыль.
А пакуль калыхайце ды люляйце нас, хвалі,
Па лагоднай рацэ паплывем у падарожжа,
Так яскрава рачулка зіхаціць, бы крышталем,
Добры шлях высцілае ўсемагутны нам Божа.
Свидетельство о публикации №125071504436