Гiпердактылiчная рыфма

Гіпердактылічная рыфма

Ой, вы, ліпеньскія дні,
Абмалочваеце
Недзе ў полі каласы...
Заахвочваеце
І мяне вы да жніва.
Падсумоўваеце
Намаганні вы свае.
Падштурхоўваеце
І мяне падсумаваць
Перагорнутае,
Перажытае ў душы,
Пераворанае...

14. 07. 2025 г.


Рецензии