Чабарочак-чабарок
Леанід ПРАНЧАК
Халодзіць рукі мне вада з крыніцы,
Гараць на ўзлеску спелыя суніцы,
Шумяць-гамоняць над затокай сосны,
Гайдае травы вецер сенакосны.
Душа жывая – чулая да ласкі,
Мне цешаць вока ў летнім лузе краскі.
Стракаты колер, дзіўныя малюнкі,
Гаючых кветак мілыя карункі.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Крыштальных зораў срэбны перазвон.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Майго кахання чуйны камертон.
Забуду я вандроўкі і прыгоды,
Спатканні без нагоды і з нагоды,
Але, калі ў жыцці тугу спазнаю,
Тады цябе я ў думках прыгадаю.
Ліловы квет і незабыўны водар,
Са мною ты паўсюль і назаўсёды,
Як прыпамін аб шчасці незваротным,
Мой чабарок, ты мне да болю родны!
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Зялёны ліст, мядовая раса.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Зямлі маёй чароўная краса.
КОДА
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Крыштальных зораў срэбны перазвон.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Майго кахання чуйны камертон.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Зялёны ліст, мядовая раса.
Ах, чабарок, чабор мой, чабарочак –
Зямлі маёй чароўная краса.
26.06.2025
P.S.
Публічнае выкарыстанне
і распаўсюджванне тэксту
ЧАБАРОЧАК-ЧАБАРОК
толькІ
з пісьмовага дазволу Аўтара.
Свидетельство о публикации №125071401988