Дзеукi ногi у Iпуцi не мылi...
Мылі дзеўкі ў Іпуці ногі.
Міхась Башлакоў
Дзеўкі ногі ў Іпуці не мылі,
І ні дня ў Саюзе не сядзеў.
Пра мяне ў сяле не гаварылі,
Што жукоў на бульбе праглядзеў.
З вершамі у зону я не ездзіў,
Мо таму "героем" і не стаў.
У дзяржавы не прасіў я есці,
Яе ласкі кроплі не спазнаў.
І не выдаў ні адной я кнігі
За дзяржаўны (ўсенародны) кошт.
Супраць лепшых я не вёў інтрыгі
І ў чужы не лез – ніколі! – кош.
Не пісаў узнёсла пра дзяржаву
І народ ні ў чым я не вініў.
На сумленне выменяў я славу
І пісаў пра тое, як я жыў.
Дзеўкі ногі ў Іпуці не мылі.
Я таксама ногі ім не мыў.
Многія пра многае забылі,
Толькі я нічога не забыў.
14. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071401512