Трохстопны беларускi дактыль

Трохстопны беларускі дактыль

Як на "Славянскім базары" цудоўна!
Як калахуе "Славянскі базар"!
Радасць вялікая ён, безумоўна,
Ды асабліва – у працы разгар!

Юрый Антонаў там зорку запаліць,
Там і на гала-канцэрце спяём!
Лазараў сёння хітамі заваліць!
Заўтра ўрачыста закрыем дурдом.

Потым яшчэ пашансонім там крыху,
Песень чароўных пачуем вянок.
Вернемся бульбу палоць мы паціху,
Рваць агуркі і выкопваць часнок.

Як на "Славянскім базары" цудоўна!
Будзем яго цэлы год ўспамінаць
Толькі станоўча, ніколі адмоўна!
Новага будзем базару чакаць!

13. 07. 2025 г.


Рецензии