Мяняецца надвор е

Успамінаецца дарога майго дзеда,
Вяскоўцы далі ёй яго імя, чамусьці.
З падзякаю, што сэрцу давялося зведаць
Вякоў далёкіх подых - скалыхнуў пачуцці.

Пах чабару кружыў, даваў мне продкаў крылы,
Нагадвалі рамонкі вочы маладухі,
З-пад вэлюма глядзелі, сонейка дарылі,
Цяпло ад родных слалі, сцераглі ад скрухі.

Вілася ўдалеч стужкай радавая сцежка,
Напоўненая водарам былых стагоддзяў.
З сабой маніла ў лес, каб ягадай пацешыць...
Шкада, што ўсё мінае, у нябыт адходзіць.

Мяняецца надвор`е і знікае водар,
Дурманяць пахамі баршчэўнік, беладонна.
Спіць дабрыня ў душы, губляецца пагода,
Цыкута з блёкатам з любым надвор`ем згодны.

Прашу душою сонца і марозы, вецер
Парадаваць свет “ахілесавай пятою”
Атруты, каб замест цыкуты разнаквецце
Духмянасцю паіла, лашчыла ліствою.


Рецензии