Асабiсты харэй

Асабісты харэй

Я харэем не хварэю,
Ды, як трэба, напішу.
Нібы ў небе голуб, рэю,
Берагу сваю душу.

І душой не загавею,
Буду доўга шчэ пісаць,
Бо пісаць даўно умею.
Не умею - выдаваць.

Не крыўлю сваёй душою,
Нават тварам не крыўлю.
Не любуюся сабою
І калег сваіх люблю.

Я сваю ўрабляю ніву,
Я ару сваю зямлю.
Даць магу і ў хвост і ў грыву
І харэем адлуплю.

13. 07. 2025 г.


Рецензии