Менск

МЕНСК
леанід ПРАНЧАК

Жыццё, як малады,
Здаецца раем.
Мы любім гарады,
Дзе мы кахаем.

Здалёк імчуся ў Менск
Я з вандраванняў
З глухіх далёкіх месц,
Бо тут каханне.

Бо цягне ў свой куток
Гаючым дымам
Душы маёй выток –
Мая радзіма.

Я ёй дарую ўсё,
Нібы каханай.
Бо тут маё жыццё
Пульсуе ранай.

Адзіны толькі лек
Тут быў спрадвеку,
Што сябрам чалавек
Ёсць чалавеку.

І што свая зямля
Заўжды сагрэе.
І хоць няпэўны я,
Ды ёсць надзея.

Мяняецца расклад,
Драбнеюць мары.
Жыццё ідзе на спад,
Гусцеюць хмары.

Лятункі праз гады,
Як здань, знікаюць...
…Мы любім гарады,
Дзе нас кахаюць!

13.07.2023
13.07.2025


Рецензии