Ямбiчаская сiла

Ямбічаская сіла

І зноў сяджу каля акна,
Гляджу, як ранне залацее,
І млее лета цішыня,
І сонца ліпеньскае грэе.

Бялеюць бульбачкі радкі.
Адкрыў сусед сваю цяпліцу.
І вее ветрыкам з ракі,
І баба точыць капаніцу.

Стаяць бярозы пад гарой,
І не прачнуўся лес сасновы,
І я складаю вершык свой,
Хоць не шэдэўр, ды не хрэновы.

Бо трэба ж трохі паямбіць,
Не ўсё ж анапесты ды дактыль!
Ужо калі паэтам быць,
Дык трэба і такія факты!

13. 07. 2025 г.


Рецензии