Трохскладовы трохстопны сiлаба-танiчны анапест
Гэтаму лету
Адгуло, адшумела дажджамі,
Да зеніту свайго падышло,
Не адпела сябе салаўямі,
Сваю песню яшчэ не знайшло.
А ўжо зноў яму хочацца плакаць,
Навальніцамі глуха грымець
І дажджынкамі дробнымі капаць,
І пазбаўленым голасам пець.
12. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071205427