Мова родная...
Ні Фет, ні Лермантау; на ёй не гаварыу;.
Яе з замілаваннем люблю слухаць,
Яна - у; жыцці маім, як дбайны правадыр.
Якія сакавітыя у; ёй словы! -
Як быццам свежы вольны вецер, пах кастра...
У ёй - усяго жыцця майго высновы,
Дзе словы плённа палымнеюць і іскраць.
Яна пявучая - ад калыханкі,
З матулі вуснау; што пачула у; першы раз -
Да слоу; "Санетау;"* і да вершау; Янкі**
Кранае душу чысцінёю, без прыкрас.
Мая краіна - кропачка у; Сусвеце -
Такі цудоу;ны, светлы, мілы сэрцу край!
Напоу;ніць прыгажосцю сада квецень,
Вясенніх ручайкоу; руплівых вадаграй.
Гаворка родная - адна на у;сёй планеце!
Зрадні ёй меладычнасць італьянскіх слоу;...
І да яе з жывой вадой крыніцы,
Нібы са смагай, прынікаю зноу; і зноу;...
12.07.2025 г.
* Творы Максіма Багдановіча
** Творы Янкі Купалы
Свидетельство о публикации №125071203251