Трохстопны сiлаба-танiчны амфiбрахiй

Трохстопны сілаба-танічны амфібрахій

                                            Табе

Ой, лілія белая, белы
Твой колер чаруе мяне!
Няхай жа рукою нясмелай
Цябе мая ласка кране!

Цвіці, мая лілія! Вечна
Чаруй мяне пахам сваім!
Кахаю цябе бесканечна,
Люблю твайго водару дым!

Люблю, як ты сціпла смяешся,
Люблю, як сур'ёзна маўчыш,
З усмешкай шчаслівай прачнешся,
З пяшчотаю чыстай глядзіш!

Ой, лілія белая, чорных
Табе не жадаю я дзён.
Прашу цябе ціха, пакорна:
"Прадоўжы мой казачны сон..."

12. 07. 2025 г.


Рецензии