Белыя лiлеi, жоутыя лiлеi...

***
                                  Ілжывай паэтцы

Белыя лілеі, жоўтыя лілеі
Зрэжу і пастаўлю ў вазу на стале...
І напіша тая, што пісаць не ўмее,
Як яна шкадуе кветачкі мае.

Жаль жа свой брахлівы, смутак, шкадаванне
Аднясе ў газету, каб надрукаваць.
Хай зайздросціць курва! Буду я што рання
Тых лілей букецік для сябе зрываць.

І яна хацела б гэткія лілеі,
Але ж рукі пэцкаць трэ было б тады...
Яна вершы піша, хоць пісаць не ўмее,
Пэцкае паперу доўгія гады.

12. 07. 2025 г.


Рецензии