дробязь
адно — у далонях.
Адно прыемнае слова,
як дробязь, як воля.
Сляза, што крыніцай цячэ
па шчацэ.
І шчасце — быць чымсьці сваім:
валошка ў руцэ,
клёкат бусла над страхой.
I водар —
водар духмяны, пяшчотны,
з прысмакам мёду,
кветак, травы і плёну,
томнай вільготнасці поля —
стракаты дыван нябёсаў —
падлога мая і столя,
у вечар,
улетку,
ля дома.
Свидетельство о публикации №125071102882