Кажаш, многа быту у вершах...
Зайздросліваму паэту
Кажаш, многа быту ў вершах?
Добра, што не ў галаве.
Не сцвярджаю я, што першы,
Дый ніхто так не заве.
Што мне пафас і узнёсласць,
Калі праўдаю жыву?
Для мяне ўсё гэта – пошласць,
Я інакш не назаву.
Ну, а ты крычы, як гусі
Над Айчынаю крычаць,
Нібы ў нас на Беларусі
Не прыходзіцца маўчаць.
Ну, а ты хвалі бяздушша
І лічы свае радкі.
Буду я шумець, як пушча,
Праз фальшывыя вякі.
11. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071101922