Дождж

Пад шум дажджу з кудзелі сумнай думкі
Шаўковых нітак ночка не прадзе,
З суровай пражы цёмныя карункі
Пляце цішком. А дождж усё ідзе.

Душу няроўным стукам устрывожыць,
То сэрца раптам шэптам закране,
То музыкай кранальнай і прыгожай
Пяшчотна заспакойвае мяне.

Хоць і дажджлівым выдалася ранне,
І дождж няўтомны ўсё яшчэ шуміць,
Пагодных дзён салодкае чаканне
Сплятае думкі ў тоненькую ніць.


Рецензии