Каханьне

Каханьне -- гэта крылы для палёту:
Дзьве ноты, дзьве стыхіі, дзьве мяжы,
Што адчуваюць вуснаў нашых дотык,
І шэпчуць: сьвет пачуцьцяў зьберажы!

Каханьне -- гэта шлях, што Бог адмераў,
Каб мы ў шчасьці, радасьці жылі.
Каханьне -- гэта крыж, надзея, вера...
Гасподзь усіх нас з імі ажаніў.

Каханьне -- гэта поле, жыта, вецер:
Сусьвет пачуцьцяў, зорны небасьхіл...
Каханьне -- гэта краскі: сэрцаў квецень
І словы, што табе агаласіў.


Рецензии