Для шчасця душы...

У кожнага ёсць тое, што "кахаю".
Ёсць свае мары, спадзяванні і міры,
Дзе чалавек душой адпачывае,
Як бы за пазухай у Бога, у шатры.

Там дзіу;ны гоман птушачак шматлікіх
І зычны-гулкі бег гарэзы-рау;чучка.
І веліч сосен да нябёс - бязлічча,
І з песняй смех дзіцячы  сына-хлапчука.

Там дзіу;ныя відовішчы вандроу;кі -
За многа соцен вёрст ад радавых сядзіб,
Ці крыначка з парным бабулінай кароу;кі
І веснавыя паплавы у; час-разліу;...

І шчырая цяплынь далоней маці,
Што дакраналася да твару, да валос.
І позірк таты - гаспадара у; хаце:
Зау;жды парадак, клопат, дабрабыт ён нёс.

Куе зязюля у; лесе, не сціхае,
А людзі ёй пра лёс пытанні задаюць.
Душа свае мясціны шчасця знае -
Яе каханне, летуценні там жывуць...

09.07.2025  г.


Рецензии