Вользе 7

Куды ты ўцякала, навошта?
Каханьня пазьбегнуць не проста.
Яно, бы цыганская пошта,
Праз сэрца пускае паростак.

А думкі -- ёсьць сымбалі часу.
Яны нашай веры спадзевы.
Каханне -- заўсёды быць разам,
Злучаць ім гарачыя целы.

Не думай благога, не варта
Прыдумваць каханьню шлагбаўмы.
Яно, бы казырная карта,
Ці проста -- жыцьцёвая карма.

Сустрэча з табою -- ёсьць вечнасьць.
Растаньне з табою -- пагібель.
Ты -- думак маіх чалавечнасць,
Што ў боскім закладена німбе..
 


Рецензии