галава

з-за малесенькай мушкі
разьлятаюцца напалохана
быццам зграя птушак.

бязгучна! -
як лімонніцы выпырхваюць
з роту.

б’юць рэхам
як звонам
па чэрапа сьценах.

ліпнуць да вуснаў целам,
лезуць пад язык,
хаваюцца за зубамі.

ім сорамна,
бо точаць травінкі саблі
на ніх.
скардзяцца ім -
кепска чуюць свой сьпеў


Рецензии