У кожнай крупiнцы

Схавала азёрная бездань вятрыска,
Маўклiвыя дрэвы купае азёрны блакiт.
Край сонечны промнiк цалуе iгрыста,
Падзяку шлю небу за Сонца вiзiт.

Хваiнкам пухнатым удзячна за ласку:
Хаваюць ад спёкi i дужых вятроў.
Мяняюць адценнi смарагды на ранку,
Пад вечар у гульнях святла прамянёў.

Вярбе векавой я шапчу, што зайздрошчу:
Так многа на свеце магла яна чуць.
Шапталася часта з каханымi ноччу,
Сустрэла не раз з жаўрукамi вясну.

Удалеч гляджу i гукаю прасторам,
Варожыць мой позiрк палёў прыгажосць.
У кожнай крупiнцы таемнасцяў мора,
Пазнаць як мне iх? Збудаваць як свой мост?

Нiшто так не лашчыць нам сэрца з пяшчотай,
Як з фарбаў дыван, разасланы на луг.
Яго iмiтую, звiваю ахвотна
Каралi, дзе з камненю з лямцам ланцуг.

Блукаю мiж кветак – як зорачкi з неба,
Шукаю дзе ветры схавалi мой шлях.
Паволi iсцi з асцярогай патрэбна,
Кiлiм захаваць, моц яго ў каранях.

Мiгаюць мне кветкi, смяёмся мы разам,
Схiляюць галовы, бы просяцца ў кош,
Свавольства спакуса, такая зараза,
У сэрцы змаганнi, як хвалi, ракой.

Сагнула галiнкi дажджамi з вятрыскам,
Ружоваю фарбай расквецiлi дол.
Прыцiсну да сэрца я кветачкi блiзка,
Вазьму iх з сабой упрыгожыць мой дом.

Гуляю па райскай квяцiстай паляне –
Мне сонейка ў казачны свет правадыр.
Праз хвоi з усмешкай чароўнаю гляне,
Закружыць у марах, як мудры факiр.


Рецензии