Вользе 6

Не целы, а дзьве душы
ў суцэльны клубок спляліся.
З табою я дзень пражыў,
спазнаў асалоды бісер.

Ты думак маіх спакой
і шчасьця майго аснова.
Крануся цябе рукой,
а ў сэрцы брыняе слова.

Кахаю -- шапоча бэз.
Кахаю -- трапеча сэрца.
Ты -- думак маіх надрэз
і лёсу зямнога скерца.

Каханьне -- справечны крыж,
Што людзям даецца часам.
Навошта дваім Парыж?
Мы -- разам.


Рецензии