Крыж паэта

Спыніць паэта здольны толькі Бог.
Стрымаць паэта можа толькі куля.
Паэт жыве, калі няма трывог,
І дыхае зямля яго, матуля.

Паэтаў крыж Вам разам не падняць --
У ім -- яго жыццё, спадзеў і думы,
Якімі ён хацеў зямлю абняць
І вызваліць яе ад войнаў, тлуму...

У ім пераплялося ўсё жыццё,
І ўсё, што ў творчым сэрцы набалела.
Паэт жывы, пакуль гарыць касцёр
І ёсьць у сэрцах не трызненне -- вера.


Рецензии