Вользе 5

Зьзяе на небе поўня,
Быццам каханьня варта.
Стала маёй ты сёньня,
Будзеш маёю заўтра.

Разам сальюцца целы --
Потам пральецца існасьць.
Нас паядналі сьцены --
Шчасьце на іх павісла.

Сэрца тваё трапеча --
Думка мая ўзьлятае.
Вечар, прыгожы вечар
Доляю нашай стане.

Хай нас Гасподзь прабачыць
За той настрой уночы.
Жыць не хачу іначай --
Шчасьце -- з каханай крочыць.

Бачыць яе шчасьлівай,
Бачыць яе прыгожай.
Божа, дай веры, сілы:
Дапамажы нам, Божа!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →