Вользе 4

Проста позірк вачэй
І ніякіх адносін.
Проста ўдзячны табе
За жыцця ягамосьць.
Застанеца яна новай песьняю ў лёсе:
Там дзе ты не была,
А заўсёды ў ім ёсьць.

Маіх думаў гады
Кожны дзень маладзеюць.
Ты -- пачуццяў уздым,
Што прарочыць надзею.
Што мне з сэрцам рабіць,
Што па Вользе ўздыхае?
Мне цябе не забыць --
Я кахаю.


Рецензии