Камары

Атакуюць камары –
Лезуць праменька ў вочы
Ад зары і да зары –
Быццам ім няма і ночы.

Абляпілі рукі, плечы,
Ды нахабна ткнуць у твар,
Б’еш галінкай цэлы вечар,
Увесь чырвоны як пажар.

Вось яны: і злева – справа,
То ляцяць з другога боку,
Ну, няма на іх управы,
Я пускаюся наўцёкі.

6 чэрвеня 2025


Рецензии
Мне вельми спадабаліся Вашы вершы.
Далейшых поспехаў і новых ідэй.
З цяплом і сонейкам з Брэста Марына

Марина Шадуя Корсак   16.09.2025 12:33     Заявить о нарушении
Вечар добры, Марына!
Рада знаёмству!
Дзякую за водгук! Прыемна!
С найлепшымі пажаданнямі, Ніна.

Нина Агейченко   16.09.2025 20:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.