Чаканне
"Влюблённые на розовом"
("Розовые любовники"), 1916
РасхінУла фіранкі --
прымаю святло.
Разнасцежыла дзверы ў чаканні.
Зазірні, мой прамень,
да мяне праз вакно.
Запрасі на хвілінку спаткання.
Там аблокаў крыштальных
нябесная плынь.
Месяц вечнасці ў чоўне лунае.
Карагодамі зорак
з чароўных вяршынь
Аксамітам пяшчотнасці ззяе.
Ты на шчасце трымай
дзьве далоні маЕ.
Раздзімай цёплым подыхам хвАлі.
Акіяну кахання
жаданняў стаЕ --
Танчым лёгкімі крокамі дАлей.
06.07.2025
Свидетельство о публикации №125070604045