Чаромхавыя ночы

Воблачкаў чаромхавых суквецці
Праплывуць імкліва скрозь гады...
Нават, калі дзьмуў сустрэчны вецер –
Толькі на карысць быў маладым.

Распасцёрты рукі, душы, мары –
У мастацка-салаўіны грай.
Не ляжаць яшчэ жыцця цяжарам
Боль расчаравання і адчай,

Не скрабе скавыш сусветны ў дзверы
І не звоняць роспачы званы...
Толькі знічкай згас сакрэт даверу –
У сумесным... радасным... адным.

Вось і зноў чаромхавая ночка
Хваляй успамінаў прыплыве,
Хочацца імгнення не сурочыць
Лёгкі хмель вясновы ў галаве,

Хоць пячаткай мудрасці азначан,
Час, што не злавіць і не дагнаць...
Сэрца стук: а ці маглі іначай?!.
Каб жа ўсё наперад ведаць-знаць...

29.05.2023   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч


Рецензии
Выдатна, Яденька!
И последний катрен на загляденье... И в который раз- как же красива белорусская мова, когда её слышишь не из ящика...
С моим теплом...

Слава Воронов   26.07.2025 16:58     Заявить о нарушении
Вельмі рада, Славачка, такому ўспрыманню слова.
Дзякую шчыра.
З цеплынёй насустрач,

Ядвига Довнар   27.07.2025 10:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →