Расцвiла пазахлеую зялёная бульба...
Расцвіла пазахлеўю зялёная бульба.
Патруціць бы жукоў, але кветак шкада.
Падрастае сланечніку шорсткая кульба,
І красуе ў клубніцах трава-лебяда.
Пустацвет агурочкаў на градах жаўцее,
У парнік заляцела нясмела пчала.
Лёгкі ветрык гуляе, і сонейка грэе,
І капуста завязваць сябе пачала.
Стаўбунамі стаіць, як гладышкі, цыбуля,
І рудзее без стрэлак азімы часнок.
Бурачкі прарывае ў бацвінне бабуля.
Яе ўнучка звівае з валошак вянок.
Можа, пойдзе сягоння гуляць на Купалле,
Будзе папараць-кветку дарэмна шукаць...
І плыве над пасёлкам ліпнёвае ранне,
І лягла ў чым была загараць сенажаць.
06. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125070603841