Вользе 3

Мой дзень спадзевам светлым стаў,
Калі я ў ім цябе пабачыў.
Усмешка, косы, тонкі стан,
А вочы -- квет лугоў ля Начы.

Ты ў ім з'явілася тады,
Калі вясна плыла да лета.
Калі гады, нібыта дым,
Краналі ў небе месяц ветах.

Ты -- тая зорачка ў начы,
Якая шлях агаласіла,
Дала спадзеў і шмат прычын
Паверыць, што каханне -- сіла. 


Рецензии