Ружа

Знайшоў яе, а сам не разумею,
Што мне рабіць з той ружаю прыгожай,
Што кветам белым радуе завею
І выглядае ў ёй, нібы вяльможа.

У весьні дзень яна расою плача --
Глядзіць, як промні абдымаюць хмары,
Як сярод іх гарэза-вецер скача
І новы дзень малюе дум штандары.

Здаецца тая ружа непрыкметнай,
Але яна існуе ў грэшным свеце.
І ўсмешкай шчырай абдымае лета,
І ад пялёсткаў адганяе вецер.

Пакуль яна існуе -- свет любові
Расце штодня, кранае нашы душы.
Яго ў жыцці патрэбна людзям болей,
Бо людзі ўсе -- пялёсткі белай ружы.


Рецензии