Невядомаму чытачу
Дзе карэнні твае, дзе Радзіма?
Калі верш мой чытаеш, не плач --
Тыя словы зямля нарадзіла.
Здрадзіць ёй -- значыць здрадзіць сабе:
Жыць з хлуснёю і праўды не бачыць.
Той, хто творыць -- жыве на сяўбе,
Бо свой лёс ён не здольны зыначыць.
Чытаць вершы ты ўмееш даўно.
Зразумець іх паэт толькі здольны.
Прарастаюць яны праз гаўно,
Праз акопаў безглуздыя войны...
Невядомасць твая для мяне --
Гэта боязь прызнацца ў той праўдзе,
Што калісьці цябе падмане
І імя тваё ўласнае скрадзе.
Свидетельство о публикации №125070500106