З нас хтосьцi дык кожнае ранне...
З нас хтосьці дык кожнае ранне
Штось сее, ці косіць траву...
Мне вершы – нібы апраўданне
Таго, што на свеце жыву.
Дзяўбці агарод свой штодзённа,
Адно як заўсёды дзяўбці,
Пісаць жыватворна і плённа,
Каб сэнс існавання знайсці.
Рабіць, што прызначана Богам,
Хоць пенсіі Бог не дае.
Ісці і не збіцца з дарогі
Адзінай жыццёвай свае.
Шкада толькі – вершы не трэба,
А бульба заўсёды ў цане.
Надзеяй жыву, што хоць неба
Аднойчы мяне памяне.
З нас хтосьці дык кожнае ранне
Штось поле, ці косіць траву,
А мне дык адно апраўданне,
Што вершамі неяк жыву.
04. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125070404976