Генетычная памяць
Але і недасягальная для кожнага з нас далячынь.
Днём, калі сонца сагравае нашыя сэрцы, мы радуемся цяплу.
Калі неба пачынае плакаць, мы хаваемся пад парасоны і ўсміхаемся дажджу.
Чаму ж неба прыцягвае нашыя позіркі?
Якая недасягальная мара хаваецца ў ім?
Адказаць на пастаўленыя пытанні не здольны ні паэт,
Ні дыпламаваныя навукоўцы і даследчыкі космасу.
Прага лётаць і мець уласныя крылы
Прысутнічае ў кожным з нас ад хвіліны народзінаў і да моманту смерці.
Мажліва, калісьці нашыя продкі прыляцелі на зямлю з іншых галактык,
А жаданне лётаць і дасягаць нязведаных вышыняў
Назаўсёды засталася ў чалавеку і яго генетычнай прыродзе.
Куды пасля смерці адлятае душа?
Няўжо сёмае неба -- гэта прарадзіма чалавецтва?
І ці не таму людзі, нібыта птушкі, пакідаюць гнёзды свае,
Імкнуцца ў вымераны крыллямі шлях,
Адкуль яны калісьці прыляцелі.
Свидетельство о публикации №125070404950