То дажджы i холад...

***
То дажджы і холад,
То спякотны дзень.
Добра, што не голад
І ад бэзу – цень.

Добра, што не стрэлы,
Трымеры трашчаць.
Сосен каравелы
На гары тырчаць.

Колас яшчэ гнуткі,
Бульба – хоць капай!
І надыдзе хутка
Бітва за ўраджай.

Нарастуць у лесе
Зноў баравікі,
І туман палезе
Ноччу ад ракі.

Памідорам – гора.
Не, мы не з такіх!
Гэтай фітафторы
Мы дадзім пад дых!

Добра, каб не горай
І ад бэзу – цень.
І праходзіць скора
Мой ліпнёвы дзень.

04. 07. 2025 г.


Рецензии