***

Калі душы маёй мяжа
Перасячэ мяжу зямную,
Я ўбачу дзень, дзе знікне жах --
Там Бог для веры шые збрую.

Яна на промнях светлых дзён
Блішчыць любові пазалотай.
Кашуля Бога -- белы лён,
Які пяе Радзімы ноты.

У боскім Храме чысціня
Ад вольных дум і светлых мараў.
Бог не жыве без іх і дня,
Бо ён малітвай будзіць ранак.

І кліча ўсіх у белы сад,
Які з дзіцінства ўсім знаёмы.
Там каля стромкіх дрэў-прысад
Кружляюць белыя анёлы.

Яны -- ахоўнікі жыцця,
Што боскі шлях даўно абралі.
Жыццё там мае свой працяг,
Свае дзівосы і каралі.


Рецензии