***
Калі ты пачуцьцямі жывеш:
Песьціш думку вольнай песьняй краю,
Пра Айчыну свой складаеш верш.
Позна аніколі не бывае!
Проста -- трэба веру зберагчы
Да зямлі, што думы дзён кранае
І зіхціць сузор'ем уначы.
Позна аніколі не бывае
Здзейсніць мару і абраць той шлях,
Што жыццю ўсміхнецца белым маем,
Праз які твая Айчына йшла.
Позна аніколі не бывае --
Проста -- вер у шчасце і любоў.
Вера -- гэта повязь, што трымае
Жалуды у пушчы ля дубоў.
Свидетельство о публикации №125070305050