Незалежна ад мовы, традыцый, культуры...
Незалежна ад мовы, традыцый, культуры
На зямлі беларускай мы неяк жывём,
І на мове яшчэ стосы макулатуры
Мы друкуем, як быццам не скора памром.
Мы памерлі даўно. Трыццаць год прамінула,
Як ад мовы бацькоў адракліся навек.
Але мова не ўмерла, застыла, заснула.
Памірае не мова, а крыўда і здзек.
Памірае культура, традыцыі гінуць.
Незалежна ад іх беларусам не жыць.
А калі яшчэ й мову навекі адрынуць,
Дык тады й беларусамі болей не быць.
Незалежна ад мовы ў краіне манкуртаў
Незалежнасць нібыта святкуем сваю
І смакуем з мангалаў, што вынесуць з юртаў,
Мы не скваркі з блінамі, а проста свінню.
03. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125070302734
Я працавала два гады у Каневе-Украіна, і сябройка-украінка, якая ведала рускую мову, потым пісала мне толькі на украіннскай...цяпер мы бачым, чым гэта закончылась....але гэта зусім другая тэма, ПРА ЯКУЮ МОЖНА ДОЎГА СПРАЧАЦЦА...ці ёсць толькі сэнс? Я люблю беларускую мову, але у мяне вельмі многа сяброў, якія яе не ведаюць, мне даражэй тое, што яны - сапраўдныя сябры...а мову кожны выбірае сам.
З павагаю і дабром -я. Прыемна сустрэць землякоў і гэта, дзякуючы Вашаму перакладчыку І. Бабравіцкаму.
Валентина Ментуз 04.07.2025 11:02 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 04.07.2025 11:25 Заявить о нарушении