Лiрык
Нібыта я зямлі руплівы лірык,
Які не выпускае ліру з рук
І піша вершы для зямлі і міру.
У словах гэтых ёсьць жыццёвы сэнс --
Паэтаў шмат, а лірыкаў -- не многа.
Яны квітнеюць, нібы майскі бэз,
У іх заўсёды ў квецені дарога.
Ісьці па ёй -- у сэрцы гонар мець
За родны кут, яго народ прыгожы.
Не дасьць паэт народу анямець --
Ён мову на любоў зямлі памножыў.
Свидетельство о публикации №125070302721