Твой голас

Твой голас, нібыта званочак
У сэрцы надзеяй трымціць.
Яго адпускаць ён не хоча,
Не хоча мой шлях скараціць.

Твой голас расою духмянай
Пачуцці мае закрануў.
Ён -- думак жыццёвых паляна,
Дзе сонца ўзрасціла траву.

Ты хочаш быць побач са мною,
Стаць лёсам, надзеяй,  жыццём...
Твой голас не стане маною --
Ён думкі трывожныя сцёр.

Я з ім узлятаю ў нябёсы.
Я ведаю -- покуль ёсьць ты --
Радкоў маіх белыя росы
Пяюць Беларусі матыў.   


Рецензии