СОН

Ты -- дзіўны сон, які калісьці быў.
Ты -- той матыў, што закружыў дзьве ружы.
Заслаўскі вечар паміж сэрцаў плыў,
Пялёсткі мрояў не краналі сьцюжы.

Прарочы сон шаптаў мне пра цябе,
А я яму той ноччу не паверыў.
Чаму ж я прыгадаў той сон цяпер?
Чаму праліў радкамі на паперы?

Той сон шукаў цябе па ўсёй зямлі.
Ён, як і я паверыў у дзівосы,
Што сэрцы закаханых узьнялі,
Нібы пялёсткі ружаў у нябёсы.


Рецензии