Беларусь, мая кветка блак тная

Беларусь мая, кветка блакІтная
Ў аксамІтавых кропельках рос,
І сучасная, і самабытная,
За цябе ў сэрцы гонар узрос.

Прыгажуня з касою жытнёваю,
З яснавокасцю сІняй ільну,
Гарадская, ці проста вясковая,
Я да сэрца цябе прыгарну.

І звярнуся з маленнем да сонца я:
АсвяцІ, верна выбраны шлях!
Беларусі пяшчота бясконцая
Васількамі мілуе ў палях.

Светлы месячык, неба ёй вызары,
Зорным россыпам сон захінай,
Пад святою нябеснаю рызаю
Хай спакойна спіць родны мой край.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →