Дарога

ДАРОГА
леанід ПРАНЧАК

Астынь, мая трывога,
Расою на лісці...
Само сабой нічога
Не робіцца ў жыцці.

Па ўхабінах, купешках
Праз сцюжы і гады
Дарогай стане сцежка,
А сцежкаю – сляды.

Віхуру зменіць ціша,
А цемру – светлы дзень...
Напіша той, хто піша.
Той прыйдзе, – хто ідзе!

02.07.2021


Рецензии