У маiм садочку лiпень...
У маім садочку ліпень
Ціха гойдае кусты.
Не пазбегнуць, як Эдзіпу,
Што прарочыш, ліпень, ты.
А прарочыш ты мне кнігу,
Хоць праціўлюся душой,
Хоць вядзе жыццё інтрыгу
Супраць творчасці святой.
У маім садочку ліпень.
Хутка ўжо і жнівень мой.
А пакуль шчэ будзе хліпаць
Ліпень дажджавой вадой.
02. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125070202212