Словам, справай, думкай

Паволі йду па полі між снапочкаў,
Вязалі іх бацькі, дзяды  і прадзеды на долю.
Паважна з добраю надзеяй крочу,
Калоссе шэпча: «Абыйдзі пакуты месца –  здолей».

Заву я словам, справай, думкай вецер
Рассеяць зерне з коласу бацькоўскага па роднай ніве.
З малітваю, каб Божа запрыкмеціў,
Паслаў на лёс мой ласку Боскую, спазнаць даў дзіва.

Зазелянее будучыня ў руні,
Нальецца колас новы сонечным святлом – дар Божы.
Снапы вяжу, малюся Богу рупна
За радавод – прашу нябёсы слаць любоў і множыць.

Каб прарастала вера з кожным годам,
Цягнуліся карэнні роду да святой крыніцы.
Душу і сэрцы павязала згода,
Жыла падзяка Богу ў іх, што ніва каласіцца.


Рецензии