Усмiхнецца лета
Адзавецца рэхам за крутой гарою,
У белым сарафане ад рамонак поле,
I у цяпле i ласцы песцiцца науколле.
Адвяду рукою у бок я золак зiмнi.
Зацвiтуць у сэрцы лiпенi i жнiунi.
Сiнiм карагодам васiлькi лунаюць,
Шчыра i гасцiнна у лета запрашаюць.
I духмяным ранкам прабягу па полi,
I шапну я лету:- Не знiкай нiколi.
Дай жа агарнуць мне у росы свае ногi
I напiцца сонца з дальняе дарогi.
Усмiхнецца лета i прагонiць стому,
Дасць сунiц у далонi на шляху да дому,
Казкаю лясною зачаруе новай,
Пазаве у дзяцiнства сцежкаю жытневай.
Свидетельство о публикации №125062904830
