Напевы...

Напевы жніўныя над полем –
Прасторы чуюць птушкі спеў.
Жаўрук спявае не пра долю,
Мяне абудзіць той напеў.

Прыгожы ды сумотны часам,
Нібы цымбалы, трапяткі.
Вітае галасок нязгасны,
Журботны – чуюць каласкі.

Напеў зямлі чароўны, родны…
Падаўся мілым голас мне.
Напоўнен ён красой прыроднай,
Сціскае сэрца – не міне.

Напеў самотны – плач адзіны,
Жаўрук складае гімн зямлі.
Прастор у небе звыш гасцінны,
Яго пачуюць луг, палі.

Напевы жніўныя над полем…
Гняздо даўно жаўрук той звіў.
Ён напрарочыць міру долю,
Сумненняў холад растапіў.


Рецензии
Добрый день,Таццяна!
Цудона!
"
Напевы жніўныя над полем…
Гняздо даўно жаўрук той звіў.
Ён напрарочыць міру долю,
Сумненняў холад растапіў."

Да сустрэчы!
Ирына!

Ирина Борис   29.06.2025 17:21     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Ірына!
Заўсёды з вялікай увагай чытаю Вас!
Мне здаецца, што мы добра адзін аднаго дапаўняем, радкі вершаў, якія пішам, знаходзяць паразуменне...

Татьяна Цыркунова   30.06.2025 13:03   Заявить о нарушении